27.02.2024

Экскурсія ў рамках акцыі "Архівы – школе»

27 лютага 2024 года ў межах акцыі “Архівы – школе” была праведзена экскурсія для навучэнцаў 9 “Б” класа Установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.І. Глінкі».

У рамках дадзенага мерапрыемства вядучы архівіст Таццяна Віктараўна Кекелева азнаёміла гасцей з гісторыяй архіўнай справы і распавяла аб дзейнасці БДАМЛМ. Экскурсанты наведалі архівасховішча, азнаёміліся са складам дакументаў фондаў і правіламі захоўвання дакументаў у архіве-музеі.

Галерэя малюнкаў