29.02.2024

БДАМЛМ на адкрыцці выставы “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары”

28 лютага 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары” ў філіяле Музея гісторыі горада Мінска на вуліцы Ракаўскай, 17.

На выставе былі прадстаўлены прадметы, дакументы, фотаздымкі, звязаныя з вясельнай тэматыкай, як з калекцыі Музея горада, так і з Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і быта, а таксама з прыватных калекцый. Эфектнасці ўрачыстаму адкрыццю выставы дадало дэфіле мадэляў Нацыянальнай школы прыгажосці ў сучасных вясельных строях, выкананых у сучасных мастацкіх тэхніках.