У ходзе правядзення мерапрыемства дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка павіншавала калектыў архіва-музея з надыходзячым святам і ўручыла Ганаровую грамату Аляксандры Падрэз (унучцы галоўнага бухгалтара архіва-музея Ніны Васільеўны Падрэз) за значныя дасягненні і прызнанне яе намаганняў і майстэрства першым этапе аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў, які адбыўся 20 чэрвеня 2024 года і прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ніна Васільеўна расказала пра свайго бацьку, Марчука Васіля Ільіча і яго цяжкае ваеннае мінулае. Аляксандра выступіла з вершам Анатоля Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёратым” і выказала падзяку за прызнанне яе творчых дасягненняў і абяцала працягваць развіваць свае мастацкія здольнасці.
Мы, архівісты, закліканы захаваць памяць аб гераічных і трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, дапамагчы выхаваць годнае маладое пакаленне, сапраўдных грамадзян і патрыётаў.