За 2-3 км ад Мінска, паблізу вёскі Дразды, на тэрыторыі саўгаса імя Крупскай, у ліпені 1941 года нямецка-фашысцкія захопнікі для савецкіх ваеннапалонных і грамадзянскіх інтэрнаваных арганізавалі канцэнтрацыйны лагер “Дразды”. Плошча канцлагера складала 9 га. і ў ім знаходзілася каля 100 тысяч ваеннапалонных і 40 тысяч грамадзянскіх. На гэтым месцы былі расстраляныя ваеннапалонныя і мірныя жыхары г. Мінска і навакольных вёсак (каля 10 тысяч чалавек).
На месцы масавага пахавання быў усталяваны мемарыял, на якім залатымі літарамі напісаны надпіс: "Ніхто не забыты і нішто не забыта".
У гонар тых, хто ўжо не вярнуўся, удзельнікі мерапрыемства пасадзілі першыя дрэвы для стварэння алеі “Яблыні Перамогі”. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, да мемарыяла былі ўскладзены кветкі.
Гэта мерапрыемства мае важнае значэнне для патрыятычнага і маральнага выхавання моладзі. Гістарычная памяць і беражлівыя адносіны да яе-тое нямногае, што мы сёння можам зрабіць для захавання нашчадкам інфармацыі аб трагічных падзеях таго часу. Гэтая памяць заклікана пакінуць у гісторыі Беларусі слаўныя імёны герояў вайны, дапамагчы выхаваць годнае маладое пакаленне, сапраўдных грамадзян і патрыётаў.