Пятніца, 24 Лістапад 2023 14:08

Прэзентацыя альманаха “Аўтограф”

23 лістапада 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва быў прэзентаваны 4-ы выпуск альманаха “Аўтограф” – друкаванага органа установы, – у які ўвайшлі матэрыялы ХХІІ Узвышаўскіх і ХХ Архіўных чытанняў. Сімвалічны і час выхаду ў свет альманаха, калі культурная грамадскасць адзначае 100-годдзе першага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Падзяліць радасць архівістаў прыйшлі калегі і ўсе зацікаўленыя: навукоўцы, музеязнаўцы, выкладчыкі.

23 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі.

22 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прысутнічаў на ўручэнні Нацыянальнай прэміі ў галіне сучаснага мастацтва як пастаянны партнёр Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва (НЦСМ), на пляцоўцы якога адбывалася дадзенае мерыпрыемства. Прэмія ўручалася ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют.

22 лістапада 2023 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка выступіла з дакладам «Арганізацыя працы БДАМЛМ па камплектаванні фондамі асабістага паходжання» на круглым стале, прысвечаным пытанням камплектавання архіўных фондаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.

22 лістапада 2023 года дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў прадставіў калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва новага дырэктара – Макаранка Алену Аляксандраўну.

Серада, 22 Лістапад 2023 15:09

Лекцыйны занятак у БДАМЛМ

21 лістапада 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва для магістрантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у рамках заключанага дагавора аб супрацоўніцтве вядучы архівіст Кекелева Таццяна Віктараўна правяла лекцыю на тэму "Дзейнасць БДАМЛМ па выяўленні і вяртанні дакументаў з прыватных архіваў і дзяржаўных сховішчаў блізкага і далёкага замежжа".

17 лістапада 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды стварэння пярвічнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БДСМ) архіва-музея.

14 лістапада 2023 г. вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Таццянна Віктараўна Кекелева дала інтэрвью карэспандэнту АНТ Аляксандру Мацясу.

11 лістапада 2023 года ў рамках Рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна”, якая праходзіць пад дэвізам “Уключай Энергаэфектыўнасць”, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі адбыўся сход працоўнага калектыву архіва-музея.

10 лістапада 2023 года намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі зборніка дакументаў і матэрыялаў "Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі 1946—1950 гадоў".

Старонка 78 з 221