23.11.2023

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка выступіла з дакладам «Арганізацыя працы БДАМЛМ па камплектаванні фондамі асабістага паходжання» на круглым стале

22 лістапада 2023 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка выступіла з дакладам «Арганізацыя працы БДАМЛМ па камплектаванні фондамі асабістага паходжання» на круглым стале, прысвечаным пытанням камплектавання архіўных фондаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан.

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дарожнай карты па развіццю супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Беларусі і Татарстана.

Даклад выклікаў непадробную цікавасць у татарскіх калег, і з іх боку паступіла прапанова аб далейшым супрацоўніцтве з БДАМЛМ.