Алег Леанідавіч падкрэсліў новыя працоўныя дасягненні, якія адбыліся за апошнія 8 месяцаў, калі Алена Аляксандраўна працавала ў архіве-музеі намеснікам дырэктара. Кіраўнік дэпартамента выказаў упэўненасць у здзяйсненні новых архіўных праектаў і захаванні добрых традыцый, закладзеных папярэднікамі ў пачэснай справе вывучэння і папулярызацыі літаратурна-мастацкай спадчыны.
Супрацоўнікі калектыва БДАМЛМ віншуюць Алену Аляксандраўну з прызначэннем на пасаду дырэктара ўстановы як граматнага, кваліфікаванага, інтэлігентнага, энергічнага чалавека; жадаюць плёну ў навуковай дзейнасці, творчага натхнення, шчырай заўсёднай падтрымкі з боку калег і сяброў.