11.11.2023

БДАМЛМ прыняў удзел у прэзентацыі зборніка “Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі 1946 – 1950 гг.”

10 лістапада 2023 года намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі зборніка дакументаў і матэрыялаў "Аднаўленне сельскай гаспадаркі Беларусі 1946—1950 гадоў".

Дакументальнае выданне падрыхтавана Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь у рамках сумеснага праекта беларускіх і расійскіх архівістаў, прысвечанага пасляваеннаму развіццю народнай гаспадаркі Беларусі.