15.11.2023

Музейныя прадметы БДАМЛМ у рэпартажы АНТ

14 лістапада 2023 г. вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Таццянна Віктараўна Кекелева дала інтэрвью карэспандэнту АНТ Аляксандру Мацясу.

Повадам да размовы з’явілася адкрыццё выставы “Мір і вайна Льва Багдановіча”, прысвечанай 105-годдзю з дня смерці брата паэта. Сярод матэрыялаў, экспануемых на выставе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, увазе наведвальнікаў прадстаўлены ў тым ліку копіі дакументаў, якія захоўвае БДАМЛМ.

Падчас інтэрв’ю карэспандэнту АНТ былі прадэманстраваны музейныя прадметы, якія прыадчыняюць таямніцы жыццёвых падзей Льва Багдановіча.

https://ont.by/news/vystavku-mir-i-vojna-lva-bogdanovicha-otkryli-v-minske

Галерэя малюнкаў