23.11.2023

БДАМЛМ на ўручэнні Нацыянальнай прэміі ў галіне сучаснага мастацтва як партнёр Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў

22 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прысутнічаў на ўручэнні Нацыянальнай прэміі ў галіне сучаснага мастацтва як пастаянны партнёр Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва (НЦСМ), на пляцоўцы якога адбывалася дадзенае мерыпрыемства. Прэмія ўручалася ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют.

Падчас мерапрыемства дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка правяла перамовы з дырэктарам НЦСМ Сяргеем Яўгенавічам Крыштаповічам аб мяркуемых сумесных выставах у 2024 годзе.