- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
1 сакавіка 2024 года у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вядучы архівіст Н.А. Мізон і архівіст К.В. Цынкевіч Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі удзел у прамым эфіры радыёканала “Культура” у праграме “Жывая памяць: Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва”, дзе распавялі пра гісторыю будынка, заснаванне архіва-музея, работу сучасных архівістаў з асабістымі архівамі, якія прыймаюцца на Дзяржаўнае захоўванне.
28 лютага 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Якая цудоўная нявеста, і жаніх ёй да пары” ў філіяле Музея гісторыі горада Мінска на вуліцы Ракаўскай, 17.
28 лютага 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка і вядучы архівіст аддзела работы архіваў арганізацый і фарміравання НАФ А.Э. Любецкая правялі семінар з работнікамі структурных падраздзяленняў установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі", адказнымі за вядзенне справаводства і архіў.
27 лютага 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся сход першаснай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” архіва-музея.
27 лютага 2024 года ў межах акцыі “Архівы – школе” была праведзена экскурсія для навучэнцаў 9 “Б” класа Установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.І. Глінкі».
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ў рамках акцыі БДАМЛМ да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзя Алеся Савіцкага падрыхтаваў віртуальную выставу “Вечна жывы агонь”. # беларусы_са_знакам_качества
23 лютага 2024 года да Міжнароднага дня роднай мовы вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Міхась Паўлавіч Кенька прыняў удзел і выступіў з дакладам з тэмай “Асаблівасці перакладу прозы, створанай на блізкароднасных мовах” на Круглым стале ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
А.А.Савіцкі ў групе з беларускімі пісьменнікамі, мастакамі і кампазітарамі пасля нарады ў П.М.Машэрава каля будынка ЦК КПБ, 1973.