- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
На выставе прадстаўлены разнастайныя працы: ад вышыўкі і жывапісу да арыгінальных фатаграфій і захапляльных творчых праектаў. Кожны экспанат адлюстроўвае ўнікальныя таленты і захапленні нашых калег.
7 сакавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва на ўрачыстым сходзе адбылося адкрыццё выставы “Да свята вясны...”, прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.
6 сакавіка 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі імпрэзу “Гаспадыня Купалавага Дома”, прысвечаную жонцы паэта Уладзіславе Францаўне Луцэвіч – стваральніцы і першаму дырэктару музея Янкі Купалы.
6 сакавіка 2024 архівісты І.А. Лабовіч і М.А. Праскурын у якасці дэлегатаў першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у IX Пазачарговай Канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г. Мінска.
На выставе прадстаўлены паштоўкі, створаныя таленавітымі мастакамі і фатографамі. Кожны творца ўклаў часцінку душы ў свае працы, каб перадаць усю любоў, падзяку і прызнанне, якія мы выказваем нашым дарагім жанчынам у гэты асаблівы дзень.
5 сакавіка 2024 года ў рамках акцый “Архівы – школе” і “Юны архівіст” вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва М. П. Кенька прыняў удзел у экспертным савеце V-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы, у дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
4 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва правялі экскурсію для навучэнцаў 9-х класаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
1 сакавіка 2024 года у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзя пісьменніцы Еўдакіі Лось, вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Таццяна Віктараўна Кекелева прыняла ўдзел у здымцы сюжэту для праграмы Навіны "Культура" ОНТ "Птушка шчасця" і ў адкрыцці літаратурна-мастацкай экспазіцыі "Ранак вясны – Еўдакія" ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.