13.03.2025

Экскурсія у БДАМЛМ для работнікаў Нацбанка

11 сакавіка 2025 года у чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) была праведзена экскурсія  для работнікаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей — НБ РБ) па выставе “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Куратар выставы вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон пазнаёміла экскурсантаў з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй, якая падрыхтавана на аснове дакументаў з фондаў БДАМЛМ і прадстаўляе багатую спадчыну паэта. Падчас экскурсіі ў наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць убачыць рукапісы, фотаздымкі, ліставанні Рыгора Барадуліна з роднымі, сябрамі, калегамі, дакументы да біяграфіі паэта, творчыя напрацоўкі.

Госці падзякавалі за глыбокую і змястоўную экскурсію, адзначыўшы, што пазналі шмат новага пра асабістае жыццё Рыгора Іванавіча, яго сяброўскія адносіны, перакладчыцкую і грамадскую дзейнасць.