У архіве-музеі працавалі здымачныя групы і карэспандэнты тэлеканала «БелРос», праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала БТ 3, а таксама інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны».
Рэпартажы і інтэрв’ю журналістаў СМІ раскрываюць самыя яркія моманты круглага стала, дэталі выставачнай экспазіцыі і эксклюзіўныя каментары куратара выставы, вядучага архівіста Н.А.Мізон, а таксама запрошаных гасцей – даследчыкаў дзейнасці У.С.Караткевіча.
Акрамя асвятлення ў тэлевізійных сюжэтах і навінавых стужках у 6-м нумары часопіса «Архівы і справаводства» выйшаў змястоўны артыкул, прысвечаны У.Караткевічу, аўтарам якой стала загадчыца аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання БДАМЛМ В.Ф.Шаталава.
Пільная цікавасць з боку мас-медыя чарговы раз пацвярджае вялікае значэнне творчасці Уладзіміра Караткевіча для беларускай культуры і важнасць работы БДАМЛМ у захаванні і папулярызацыі нацыянальнай літаратурнай спадчыны.
Спасылка на сюжэт праграмы «Культурны тыдзень» тэлеканала БТ 3 https://www.youtube.com/watch?v=yDbPdyIEZtg
Сюжэт праграмы «PROчтение» тэлеканала «БелРос» размешчаны ў архіве сайта https://rutube.ru/video/d0d16dbf4dc78a959fecc1d37c9f135c
Інтэр’ю «Мінск-Навіны» https://minsknews.by/vystava-ryczar-chalavechaga-duhu-prysvechanaya-95-goddzyu-uladzimira-karatkevicha-adkrylasya-%D1%9E-minsku/
На інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы можна пазнаёміцца з інфармацыяй аб наведванні пераможцамі літаратурнага конкурсу «Мост Дружбы» выставы «Рыцар чалавечага духу» https://soyuz.by/obshchestvo/belorusskiy-gosudarstvennyy-arhiv-muzey-literatury-i-iskusstva-prinyal-pobediteley-konkursa-most-druzhby
Артыкул В.Ф.Шаталавай “Валодзя адчуваў сябе сведкам і дзеючай асобай гісторыі адначасова”: некалькі штрыхоў да юнацкага партрэта Уладзіміра Караткевіча” у часопісе “Архівы і справаводства”, 2025, № 6, С.52-57

