12.12.2025

Прэзентацыя банэрнай выставы “65 гадоў БДАМЛМ” у Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

12 снежня 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі адбылася прэзентацыя банэрнай выставы “65 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ).

 

Выставу прадставіла загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля.

Банэрная выстава, якая складаецца з пяці маляўнічых банэраў, прапануе займальнае падарожжа ў свет беларускай культурнай спадчыны. Экспазіцыя ўключае ў сябе ўнікальныя дакументы аб гісторыі стварэння БДАМЛМ, яго станаўленні і развіцці. Асаблівая ўвага нададзена разнастайнасці фондаў архіва, якія ахопліваюць найважнейшыя напрамкі айчыннай культуры: літаратуры, музыкі, мастацтва, тэатра і кіно.

Экспазіцыя будзе даступная для наведвання да 22 снежня 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.