08.05.2026

Удзел БДАМЛМ ва ўрачыстым ускладанні кветак да мемарыяла на Мінскіх ваенных могілках

8 мая 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак да мемарыяла на Мінскіх ваенных могілках.

Мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, аб’яднала прадстаўнікоў усёй архіўнай галіны. У цырымоніі ўдзельнічалі кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, старшыні прафсаюзных камітэтаў і актыў першасных арганізацый БРСМ.

Удзел архіва-музея ў гэтай акцыі глыбока сімвалічны. БДАМЛМ з’яўляецца захавальнікам унікальнай спадчыны – асабістых фондаў дзеячаў культуры і мастацтва, многія з якіх прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны і адлюстравалі гэты подзвіг у сваіх творах.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі ўшанавалі памяць палеглых абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання. Да падножжа помніка былі ўскладзены жывыя кветкі – знак вечнай удзячнасці і прызнання гераізму савецкага народа.