18.05.2026

Падзяка ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

15 мая 2026 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка атрымала ліст падзякі ад Віктара Вікенцьевіча Пшыбытка, намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У ім паведамляецца: “Нацыянальная бібліятэка Беларусі дзякуе Вам за садзейнічанне ў правядзенні культурна-асветніцкай акцыі “Майстры беларускай культуры. Іван Шамякін”, якая адбылася 22 красавіка 2026 г. Выказваем асаблівую ўдзячнасць Дзмітрыю Сяргеевічу Самахвалаву, вядучаму навуковаму супрацоўніку Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, за кранальныя і цікавыя ўспаміны пра таленавітага пісьменніка Івана Шамякіна. Гэтыя мерапрыемствы ўносяць істотны ўнёсак у папулярызацыю беларускай літаратуры”.

Фота
Д.С.Самахвалаў падчас акцыі “Майстры беларускай культуры. Іван Шамякін”