19.02.2025

Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве БДАМЛМ з ДУА «Сярэдняя школа № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска»

18 лютага 2025 года, у рамках рэалізацыі пілотнага праекта “Юны архівіст” і рэспубліканскай акцыі “Архівы – Школе”, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска” Вольгай Уладзіміраўнай Лавыш.

 

У ходзе мерапрыемства былі дасягнуты дамоўленасці аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з мэтай фарміравання маральна-патрыятычных настрояў, павышэння грамадзянскай свядомасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі сярод навучэнцаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Валер’еўна Гнюсевіч сумесна з вучнямі 5 класа правялі экскурсію па школьным музеі “Літаратурны пакой Якуба Коласа”, які дзейнічае з лістапада 1969 г. Расказалі пра экспанаты і каштоўныя дакументы, якія беражліва захоўваюцца ў музеі.

Далучэнне навучэнцаў да беларускай нацыянальнай культуры будзе садзейнічаць выхаванню ў дзяцей каштоўнасных адносін да сваёй краіны і прыналежнасці да яе.