У гады Вялікай Айчыннай вайны ён сямнаццацігадовым юнаком далучыўся да антыфашысцкага падполля, ваяваў у партызанскім атрадзе, а потым – на фронце, дзе быў старшынёй роты разведкі. У пасляваенны перыяд працаваў у розных друкаваных выданнях, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Акадэміі навук. У 1985–1990 гг. займаў пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета БССР.
Да дня яго нараджэння пісьменніка Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу “Дні і ночы Івана Навуменкі”. У ёй прадстаўлены ўнікальныя дакументы з яго асабістага фонду, фондаў іншых беларускіх літаратараў і часопіса “Маладосць”, якія адлюстроўваюць яго творчае і грамадскае жыццё. Апублікаваныя дакументы, у тым ліку фотаздымкі, чарнавыя варыянты яго літаратурных твораў і навуковых артыкулаў, лісты чытацкай аўдыторыі, даюць магчымасць кожнаму наведвальніку віртуальнай выставы адказаць на пытанне, у чым быў сакрэт дзейснасці гэтага незвычайнага таленавітага чалавека.
Пазнаёміцца з выставай можна па спасылцы: https://bdamlm.by/vystavy/virtualnyya-vystavy/item/4409-dni-i-nochy-ivana-navumenki