10.07.2024

Інтэрв'ю дырэктара БДАМЛМ карэспандэнту газеты "Звязда"

9 ліпеня 2024 г. у газеце “Звязда” № 131 (30288) выйшла інтэрв'ю дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ) А.А. Макаранка, дадзенае карэспандэнту газеты Л.І. Рублеўскай.

 

Асноўнай тэмай размовы паслужыла работа архіва-музея ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і юбілейных дат вядомых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням паступлення архіўных дакументаў і арганізацыі доступу да іх. Узнімалася пытанне і аб прэстыжнасці прафесіі архівіста, жаданні маладых людзей прыйсці на працу ў архіўныя ўстановы краіны.

Больш падрабязна з тэкстам інтэрв'ю можна азнаёміцца па спасылцы https://zviazda.by/be/news/20240708/1720443495-alena-makaranka-vypadkovyh-lyudzey-tut-ne-byvae.