09.07.2024

Падвядзенне вынікаў студэнцкай практыкі ў БДАМЛМ

8 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося падвядзенне вынікаў вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "гісторыка-архівазнаўства" гістарычнага факультэта БДУ з удзелам кіраўнікоў ад архіва-музея і ўніверсітэта.

За час праходжання вучэбнай практыкі студэнты пазнаёміліся з працай архіва-музея і вывучылі спецыфіку яго дзейнасці, а таксама правялі даследчую працу па абранай тэме.

Дырэктар архіва-музея А.А. Макаранка звярнулася да навучэнцаў і яшчэ раз падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва дзяржаўных архіваў і вышэйшых навучальных устаноў для фарміравання прафесійных кампетэнцый у будучых архівістаў. У працэсе падвядзення вынікаў студэнты падзяліліся сваімі вынікамі, атрыманымі ўменнямі і навыкамі. Акрамя таго, рабяты атрымалі зваротную сувязь і парады па паляпшэнні сваёй працы.

Падвядзенне вынікаў вучэбнай практыкі - гэта не толькі завяршэнне этапа студэнцкай дзейнасці, але і магчымасць для самарэфлексіі, ацэнкі дасягненняў і вызначэння сваіх далейшых прафесійных планаў. Гэта выдатны спосаб падрыхтоўкі студэнтаў да будучай прафесійнай дзейнасці і іх паспяховай адаптацыі ў прафесійным асяроддзі.1. Падчас падвядзення вынікаў вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "гісторыка-архівазнаўства" гістарычнага факультэта БДУ