17 ліпеня 2024 года вучні 4 “З” класа наведалі архіў-музей. Малодшых школьнікаў зацікавіў незвычайны будынак, у якім пануе прахалода ў летнюю спёку. Увагу вучняў прыцягнулі як мураваныя сцены з парэшткамі барочнай ляпніны, так і сённяшняе напаўненне гэтых сценаў – архівы мастакоў, літаратараў, кампазітараў, устаноў культуры. Дзеці задавалі шмат дасціпных пытанняў, разам з архівістамі разважалі над праблемамі захавання гістарычных і культурных артэфактаў. Школьнікі пазнаёміліся з выставай “Сам-насам з вечнасцю” да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі В. Быкава, задумаліся над тэматыкай яго твораў. Пры аглядзе выставы “Думка. Адкрытасць душы. Пачуццё…” да 90-годдзя народнага артыста Беларусі Ю. Ступакова наведвальнікі распавялі пра свой тэатральны досвед. На развітанне, вучні паабяцалі пераказаць убачанае ў архіве бацькам і сябрам.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот