- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
11 снежня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) перадалі падарункі Клубнаму дому “Адкрытая душа” для людзей з ментальнымі захворваннямі.
11 снежня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе адбылося адкрыццё выставы знакамітага мастака, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Барабанцава пад назвай «Зімовыя дзівосы».
10 снежня 2024 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі дакументы Васілеўскага Пятра Савельевіча – пісьменніка, сцэнарыста, рэжысёра, драматурга і пісьменніцы Васілеўскай Галіны Ануфрыеўны. Дакументы перадаў сын — Васілеўскі Пётр Пятровіч.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу “Ад змагання за пяцігодкі да фільма пра Барбі”, прысвечанаю 100-годдзю дзіцячага часопіса “Бярозка”, што выдаецца з 1924 года.
Дваццаць пяць гадоў таму адбылася знамянальная падзея, якая стала натуральным увасабленнем імкнення беларусаў і расіян да яднання, заснаванага на непарыўных гістарычных сувязях, духоўнай і культурнай супольнасці.
5 снежня 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Марыя Іосіфаўна Пышынская і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Вольга Фёдараўна Шаталава наведалі майстэрню фатографа, фотакарэспандэнта, заслужанага журналіста Беларусі, адзінага ў Беларусі ўладальніка дыплома “World Press Photo” (1988), пераможцы конкурсу “Золотая литера” (2008) Юрыя Сяргеевіча Іванова.
5 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі (далей — БДАМЛМ) адбылася акцыя “Архівы-школе”, у рамках якой праведзены навучальны семінар-практыкум на тэму: “Арганізацыя работы з фондамі асабістага паходжання” для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “гісторыка-архівазнаўства” гістарычнага факультэта БДУ.
4 снежня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 65-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
У рамках сумеснага праекта з Рэспублікай Татарстан «Дзень у гісторыі» ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў на 2024 год ад 10.01.2024 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва напярэдадні святкавання Міжнароднага дня мастака прапануе азнаёміцца з дакументамі савецкага графіка, члена Саюза мастакоў БССР Ібрагіма Рафаілавіча Гембіцкага (1900 — 1974).
3 снежня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у куратарскай экскурсіі па выставачным праекце “Рэха мадэрнізму. Ад Манэ да Кандзінскага”, створанаму партнёрам архіва-музея — Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў (далей — НЦСМ).