У гэты дзень для работнікаў БДАМЛМ і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) была арганізавана сустрэча з прававым інспектарам працы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Марынай Рыгораўнай Змітровіч.
Праграма мерапрыемства ўключыла ў сябе два асноўныя блокі:
- асветніцкая лекцыя, прысвечаная актуальнай тэме «Асаблівасці рэгулявання працы інвалідаў»;
- індывідуальныя прававыя кансультацыі, у рамках якіх работнікі архіваў змаглі атрымаць кваліфікаваныя адказы на пытанні, якія датычацца працоўнага заканадаўства і сацыяльных гарантый.
Прадстаўнік пракуратуры Цэнтральнага раёна г.Мінска праінфармаваў аб патэнцыйных правапарушэннях і прафілактыцы, а таксама аб мерах, якія прымае пракуратура для прадухілення парушэнняў.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае павышэнню прававой граматнасці супрацоўнікаў, умацоўвае сацыяльнае партнёрства ў калектыве і наглядна дэманструе работу прафсаюзнай арганізацыі па абароне працоўных правоў работнікаў.

