9 лютага 2025 года ў эфіры тэлеканала БТ-3 праграмы «Культурны тыдзень» выйшаў тэлесюжэт аб выставе ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі «У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне...», прысвечанай 95-годдзю акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага. 

 

5 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам АНТ сюжэту «Кумиры не уходят в никуда». Журналісты правялі відэаздымку выставы У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…”, прысвечанай 95-годдзю выбітнага акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага. 

 

5 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя выставы “У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне...”, прысвечанай 95-годдзю выбітнага акцёра, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага. 

 

Чацвер, 06 Люты 2025 16:24

ПРЭС-РЭЛІЗ

31 студзеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці выставы «Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню», арганізаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (далей — БДАКФФД), Бярэзінскім біясферным запаведнікам, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Музеем прыроды і экалогіі Беларусі, часопісам “Родная прырода”.

 

5 лютага 2025 года чытальная зала БДАМЛМ будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем прэзентацыі выставы “У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.

30 студзеня 2025 года кіраўнікі структурных падраздзяленняў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь за 2024 год і вызначаны задачы на 2025 год. 

 

29 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшла рэспубліканская акцыя «Архівы – школе». Для навучэнцаў 9-х класаў Беларускага музычнага каледжа праведзена аглядная экскурсія па архіве-музеі. 

 

Панядзелак, 27 Студзень 2025 15:46

ПРЭС-РЭЛІЗ

24 студзеня 2025 года загадчык і вядучы архівіст аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва В.Ф. Шаталава і Г.Б. Багамолава па запрашэнні партнёра – Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае перадачы афорта “Партрэт месіра П’ера Франсуа Картона сіньёра дэ Віяра” з даваеннага збору Дзяржаўнай карціннай калерэі БССР Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

Старонка 10 з 196