Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадстаўляе віртуальную выставу “Мінск – вачыма мастакоў”, прысвечаную Дню горада.

 

6 і 7 верасня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства, які сёлета прымала Ліда.

 

5 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва сумесна з прадстаўнікамі іншых рэспубліканскіх архіваў прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды прысвячэння ў архівісты маладых спецыялістаў 2025 года выпуску, які праводзіцца на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

 

4 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Л.А.Рымарава і Н.Д.Кручок, якія прадстаўляюць першасную арганізацыю грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (далей – БРСМ), прынялі ўдзел у X справаздачна-выбарачнай канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” г. Мінска.

 

1 верасня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Мінска”, прысвечанай Дню ведаў.

28 жніўня 2025 года загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) В.В.Біруля прыняла ўдзел у семінары-нарадзе, арганізаваным для работнікаў кадравых службаў, службовых асоб, адказных за забеспячэнне ідэалагічнай работы, Міністэрства юстыцыі, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг “Белюрзабеспячэнне”, які адбыўся ў Міністэрстве юстыцыі.

27 жніўня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі”.

Чацвер, 28 Жнівень 2025 18:20

Новае паступленне БДАМЛМ

27 жніўня 2025 года фонды Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва папоўніліся сямейным архівам Галіны Аляксееўны і Леаніда Яўсеевіча Дзягілевых. Гэты каштоўны дар быў перададзены іх дачкой – мастаком-іканапісцам Ксеніяй Леанідаўнай Дзягілевай.

15 жніўня 2025 года напярэдадні новага навучальнага года ў межах дабрачыннай акцыі “Збяром школьны партфель разам”, арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларускі дзіцячы фонд”, адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва — старшыні першаснай арганізацыі БРСМ архіва-музея І.А.Лабовіча і вядучага архівіста В.В.Капітонавай з прадстаўніком дзіцячага фонду.

 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ветліва запрашае прыняць удзел у XXIII Архіўных чытаннях «Архівы і іх роля ў грамадстве», прысвечаных 65-годдзю архіва-музея. Яны адбудуцца 16 кастрычніка 2025 года.

 

Старонка 1 з 201