3 чэрвеня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі юбілейнай выставы “Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака”, якая адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў (1926 – 2013) – мастак, педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прызнаны майстар рэалістычнага жывапісу.
На выставе экспануюцца творы жывапісу і графікі са збораў Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Беларускага саюза мастакоў і калекцыі сям’і Барыса Аракчэева. Спадчына мастака ўключае буйныя праграмныя сюжэтна-тэматычныя карціны, шматлікія краявіды, вытанчаныя кветкавыя нацюрморты.
Выстава працуе да 6 ліпеня 2026 года.

