11.06.2026

Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Дзяржаўнай відовішчнай установе “Беларускі дзяржаўны цырк”

10 чэрвеня 2026 года вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Паўлаўна Прынько і архівіст Вячаслаў Вадзімавіч Сяліцкі правялі семінар-практыкум з работнікамі Дзяржаўнай відовішчнай ўстановы “Беларускі дзяржаўны цырк”, адказнымі за справаводства і архіў.

Падчас правядзення семінара асаблівая ўвага была звернута на выкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы,  электронага дакументаабарота, складанне і ўнясенне змен у наменклатуру спраў, фарміраванне і афармленне спраў, фарміраванне вопісаў спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, перадачы дакументаў на захоўванне ў архіў арганізацыі.