24 красавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у фармаце анлайн у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Румянцаўскія чытанні — 2025», арганізаванай Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай 22-24 красавіка 2025 года ў Маскве.

 

24 красавіка 2025 года у рамках Года добраўпарадкавання члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з членамі ГА БРСМ правялі валанцёрскую акцыю па аказанні дапамогі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў частцы навядзення парадку і добраўпарадкавання тэрыторыі.

 

23 красавіка 2025 года, у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы эскізаў і кадраў з фільмаў “Вобразы Вялікай Перамогі ў беларускім кіно”.

 

23 красавіка 2025 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемстве кінатэатра «Піянер», Савета ветэранаў і маладзёжнага савета Маскоўскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі “Эстафета пакаленняў”, прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

У межах мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 23 красавіка 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (далей – БДУКМ) арганізавалі прагляд дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністерства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

22 красавіка 2025 года ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей –БДАМЛМ) з ДУА “Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа” адбылася літаратурная сустрэча для навучэнцаў старэйшых класаў, прысвечаная сучаснай беларускай літаратуры.

 

Панядзелак, 21 Красавік 2025 17:29

Акцыя “Юны архівіст” ў БДАМЛМ

21 сакавіка 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) гасцінна расчыніў свае дзверы для будучых гісторыкаў. У рамках акцыі “Юны архівіст” архіў-музей наведалі вучні дзявятых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Мінска” – удзельнікі гуртка “Сябры-архівісты”.

 

18 красавіка 2025 года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марына Аляксееўна Філімонцава прайшла навучанне на курсах для старшынь першасных прафсаюзных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў г.Мінска па праграме “Дзейнасць прафсаюзных арганізацый у сучасных умовах”.

 

18 красавіка 2025 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны адбылася прэзентацыя зборніка “Беларускі архіў старажытных грамат”, складзенага І.І. Грыгаровічам болей за 200 гадоў таму. Арганізатарам мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і кафедра філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гомельскага ўніверсітэта.

 

17 красавіка 2025 года ў рамках мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) М.А.Філімонцава і кіраўнік першаснай арганізацыі БРСМ БДАМЛМ І.А.Лабовіч наведалі лекцыю “Салдацкі трохкутнік”. Мерапрыемства было арганізавана Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Старонка 3 з 194