18 чэрвеня 2024 года вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Мізон распавяла тэлеканалу “Культура” Беларускага тэлебачання (БТ-3) пра выставу “Сам-насам з вечнасцю” да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Серада, 19 Чэрвень 2024 10:37

Аглядная экскурсія ў БДАМЛМ

18 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) праведзена экскурсія для работнікаў бібліятэкі і ўдзельнікаў кніжнага клуба "Мне не шкада".

Выстава “Сам-насам з вечнасцю” да 100-гадовага юбілею Васіля Быкава, дзе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты з асабістага архіва пісьменніка, уключаючы рукапісы яго твораў, фатаграфіі, кнігі.

13 чэрвеня 2024 года у рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у здымках тэлеканала “Беларусь 3” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь адной з серыі дакументальнага фільма аб франтавых кінааператарах, рэжысёрах, журналістах і фатографах, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі і Еўропы.

13 чэрвеня 2024 года прайшла сумесная экскурсія Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі. Група наведала “засценне” былога касьцёла бернандынцаў (або касцёла Святога Язэпа), аднаго з нешматлікіх помнікаў архітэктуры барока XVII стагодздзя ў Менску.

13 чэрвеня 2024 года, у рамках правядзення VII Летняй школы маладых архівістаў “Актуальныя пытанні камплектавання архіваў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі” ў г. Алматы, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) сумесна з Архівам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан арганізавалі анлайн-семінар па пытаннях арганізацыі працы з дакументамі асабістага паходжання.

12 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся круглы стол “Васіль Быкаў. Шляхі і перспектывы даследавання і інтэрпрэтацыі творчасці: Да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі”, арганізаваны сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі і штомесячным навуковым і метадычным часопісам “Роднае слова”.

Серада, 12 Чэрвень 2024 12:58

Лета ў БДАМЛМ

12 чэрвеня 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” выхаванцы летняга аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем ДУА “Палаца дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска пабывалі на экскурсіі вядучага архівіста Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксеніі Віктараўны.

11 чэрвеня 2024 года вядучым архівістам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксеніяй Віктараўнай была праведзена экскурсія для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ў рамках павышэння кваліфікацыі ў ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

10 чэрвеня 2024 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і імастацтва была праведзена экскурсія для ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Старонка 33 з 198