15 сакавіка 2025 года на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання «Беларускі архіў старажытных грамат», сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

14 сакавіка 2025 года напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які святкуецца 15 сакавіка, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы падмурак адзінства і росквіту беларускага народа».

15 сакавіка 2025 года у 18:00 на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы (пр. Пераможцаў, 14) адбудзецца прэзентацыя двухтомнага выдання «Беларускі архіў старажытных грамат», супольнага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

13 сакавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка і загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Тэарэтычныя і метадычныя асновы правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і студэнтаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь», арганізаваным на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) па ініцыятыве Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) і гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ).

11 сакавіка 2025 года у чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) была праведзена экскурсія  для работнікаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей — НБ РБ) па выставе “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Пятніца, 07 Сакавік 2025 18:09

Архіў-музей – трэцяму ўзросту

6 сакавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ( далей – БДАМЛМ) правялі экскурсію для групы наведвальнікаў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска” па выставе “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У перадсвяточным настроі і з цікавасцю аўдыторыя разглядала дакументы з фондаў БДАМЛМ: рукапісы і фотаздымкі, малюнкі і шаржы, паштоўкі і тэлеграмы, узнагароды і віншаванні. Асабліва ўзнёсла наведвальніцы слухалі вершы вядомага паэта. Шматлікія пытанні пра асабістае жыццё Рыгора Іванавіча, яго сяброўскія адносіны, перакладчыцкую і грамадскую дзейнасць не засталіся без увагі.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва  прадстаўляе выставу «У кожным поглядзе – каханне», прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.  Яна з’яўляецца своеасаблівай данінай павагі выдатным жанчынам Беларусі, жыццё і творчасць якіх назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю нашай краіны.

Пятніца, 07 Сакавік 2025 14:10

БДАМЛМ віншуе з 8 Сакавіка

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва шчыра віншуе ўсіх жанчын з цудоўным святам вясны – 8 Сакавіка!

4 сакавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці аўтарскай выставы букетаў з шоўку ручной працы Святланы Клімянковай “Шаўковая вясна” ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі імя Якуба Коласа.

2 сакавіка 2025 года ў эфіры праграмы “Культурны тыдзень” тэлеканала “Беларусь 3” выйшаў сюжэт аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. 

Старонка 10 з 198