12 лютага 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у вядомай праграме “Дыялогі пра культуру” на канале “Культура” Беларускага радыё. Вядучая праграмы, журналіст Галіна Шаблінская, прапанавала абмеркаваць значную падзею ў жыцці культурнай грамадскасці – 105-гадовы юбілей класікаў беларускай літаратуры Івана Шамякіна і Івана Мележа. У гутарцы прынялі ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік Д.С.Самахвалаў і вядучы архівіст Н.А.Мізон – куратары выстаў “Непрыдуманы Шамякін. Ад дакументаў да экрана” і “Крыніца натхнення – жыццё народа”, якія падрыхтаваны на падставе дакументаў БДАМЛМ і прэзентаваны шырокай публіцы апошнім часам. Архівісты і журналіст разважалі на тэмы актуальнасці напісанага творцамі, гаварылі пра дакументы, прадстаўленыя на выставах, і іх значэнне для разумення літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя і ўспрыняцця яго сучаснымі чытачамі і даследчыкамі, раскрывалі нюансы архіўнай работы, выказвалі радасць ад неспадзяваных новых паступленняў у фонды класікаў падчас публічных прэзентацый выстаў.
Гутарку архівістаў у перадачы “Дыялогі пра культуру” можна паслухаць па спасылцы: https://radio1.by/audio/yubilei-klasika-ivan-shamyakin-i-ivan-melezh-tvorchy-vechar-z-galinay-shablinskay/

