10.02.2026

Удзел БДАМЛМ у здымках дакументальнага фільма

9 лютага 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі здымкі тэлеканалам “Беларусь 3” хранікальна-дакументальнага фільма з цыкла “Паўсталыя з руін”, прысвечанага аднаўленню Беларускага дзяржаўнага цырка. 

Вядучы архівіст Таццяна Аляксандраўна Анпілагава ў сваім інтэрв’ю распавяла пра дакументы з фонду Мінскага дзяржаўнага цырка, якія захоўваюцца ў архіве-музеі і сведчаць аб дзейнасці цырка ў пасляваенны час. Гэта загады і распараджэнні Галоўнага ўпраўлення цыркаў, праграмы і сцэнары цыркавых прадстаўленняў, планы творчых мерапрыемстваў і пастановачных работ. У тым ліку яна прадэманстравала загад ад 28 красавіка 1947 г. аб вяртанні з горада Арла і аднаўленні цырка ў Мінску на месцы даваеннага цырка-шапіто ў парку ім.М.Горкага, а таксама аб прызначэнні дырэктарам цырка Б.Я.Кабішчара.