16 студзеня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся сход па падвядзенні вынікаў работы за 2023 год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў і ўвесь калектыў БДАМЛМ.

9 студзеня 2024 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка сумесна з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінавым і дырэктарамі дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны алімп" 2023 года.

10 студзеня 2024 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне частку дакументаў (сярод якіх артыкулы, афішы, буклеты, кнігі і інш.) фотамастака і педагога Качана Вадзіма Аркадзьевіча.

“Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнікамі, а не нейкімі манекенамі…” (М. Танк)

Чацвер, 28 Снежань 2023 16:51

Зімовыя канікулы з БДАМЛМ

27 і 28 снежня 2023 г., напярэдадні Новага года, вучні 6-х, 7-х і 9-х класаў СШ №24 распачалі зімовыя канікулы з наведвання Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Анімацыйны ролік створаны для Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!".

Аўторак, 26 Снежань 2023 17:25

Удзел БДАМЛМ у акцыі “Нашы дзеці”

26 снежня 2023 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка разам з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінавым і дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) М.М. Глушаковым наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі “Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Дадзены Цэнтр аказвае сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную і іншыя віды дапамогі дзецям, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях.

Старонка 76 з 221