26 снежня 2023 года ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка разам з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінавым і дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) М.М. Глушаковым наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі “Смалявіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Дадзены Цэнтр аказвае сацыяльна-педагагічную, псіхалагічную і іншыя віды дапамогі дзецям, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях.
Для кіраўніцтва Дэпартамента і дзяржаўных архіўных устаноў удзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” стаў добрай традыцыяй. Падобныя сустрэчы з дзецьмі Смалявіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра праводзяцца штогод на працягу больш за 5 гадоў.
У ходзе візіту дырэктар Дэпартамента Воінаў А.Л., кіраўнікі БДАМЛМ і НГАБ павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі навагоднімі святамі, азнаёміліся з умовамі іх пражывання і абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва.