Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Дэпартамент па архівах і справаводству
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
і н ф а р м а ц ы й н а е п а в е д а м л е н н е
24 мая 2024 года
10:00
запрашаем Вас прыняць удзел
у навукова-практычнай канферэнцыі
“XXIV Узвышаўскія чытанні”,
прысвечанай 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
(г. Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 4)
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Эпоха “Узвышша” як феномен культурнага ўздыму.
- Айчыннае літаратуразнаўства ў духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.
- Нацыянальная літаратурная класіка: новыя даследаванні і адкрыцці.
- Літаратурныя працэсы праз прызму журналістыкі.
- Актуальныя пытанні агульнай, прыватнай і спецыяльнай тэорыі перакладу; мастацкі пераклад учора і сёння.
- Вялікая Айчынная вайна як аб’ект літаратурнага адлюстравання.
- Пытанні захавання духоўнай спадчыны.
- Актуальныя праблемы сучаснай гуманітарнай навукі.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Формы ўдзелу: вочная, завочная.
Рэгламент выступлення: да 15 хвілін (пленарнае пасяджэнне);
да 10 хвілін (выступленне на секцыі).
Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім дасылаць да 22 красавіка 2024 г. на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Назва файла: Прозвішча аўтара_заяўка_“XXIV Узвышаўскія чытанні”. Напрыклад: Іваноў__заяўка_“XXIV Узвышаўскія чытанні”.
Да 1 чэрвеня 2024 г. неабходна даслаць электронную версію тэксту на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Для аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў патрэбна выпіска з пратакола пасяджэння кафедры аб рэкамендацыі публікацыі да друку.
Назва файла: Прозвішча аўтара_тэкст_“XXIV Узвышаўскія чытанні”. Напрыклад: Іваноў__тэкст_“XXIV Узвышаўскія чытанні”.
Даведкі па тэл.: 242-51-88, 316-47-81.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Аб’ём публікацыі – 6-14 старонак, набраных у Microsoft Word, штрыфт – Times New Roman, 14 пт., 1 інтэрвал. Выраўноўванне па шырыні. Палі: левае – 2 см, правае – 1,5, верхняя і ніжняе – 2 см. Водступ абзаца – 1 см.
Файл павінен утрымліваць наступныя кампаненты:
- Ініцыялы і прозвішча аўтара – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
- Пасада – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
- Месца працы/адукацыі – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
- Горад – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
- Праз радок назва артыкула (вялікімі літарамі) выраўноўванне па цэнтры, паўтлусты шрыфт.
- Праз радок друкуецца асноўны тэкст артыкула са стандартнымі адступленнямі.
- Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі. Напрыклад: [7, с. 132].
- Спіс літаратуры даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.
ЗАЯЎКА
ўдзельніка “XXIV Узвышаўскіх чытанняў”
24 мая 2024 года
Прозвішча, імя, імя па бацьку | |
Вучоная ступень, вучонае званне | |
Пасада і месца працы | |
Паштовы адрас арганізацыі | |
Эл. паштовы адрас (асабісты або рабочы) | |
Кантактны тэлефон | |
Тэма даклада | |
Форма выступлення (вочная, завочная) | |
Неабходнасць абсталявання для прэзентацыі |