- Главная
- О нас
- Научно-справочный аппарат
- Выставки
- Читальный зал
- Запросы и услуги
- Обращения граждан и юридических лиц
- Электронное обращение
У Год гістарычнай памяці і стагоддзя Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі 26 мая 2022 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІ Узвышаўскія чытанні “Беларускія пісьменнікі ваеннага пакалення: лёсы і творы”. У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі БДАМЛМ, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, літаратуразнаўцы, гісторыкі, краязнаўцы.
26 мая 2021 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з часу заснавання літаратурнага згуртавання «Узвышша». У канферэнцыі ўзялі ўдзел супрацоўнікі БДАМЛМ, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
2 кастрычніка 2020 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі XVIII Архіўныя чытанні, аб’яднаныя з ХХ Узвышаўскімі чытаннямі, перанесенымі з мая па прычыне неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча. Канферэнцыя была прымеркаваная адначасова да Дня архівіста і 60-годдзя з часу заснавання БДАМЛМ.
24 мая 2019 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі чарговыя Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя Адаму Бабарэку. Знамянальна, што яны прыпалі не толькі на 120-я ўгодкі вядомага літаратурнага крытыка, празаіка і філосафа, але і на 20-ю гадавіну з часу першай навуковай канферэнцыі, арганізаванай архівам-музеем і, дарэчы, таксама прысвечанай А. Бабарэку.
25 мая 2018 г. прайшлі чарговыя Узвышаўскія чытанні, якія штогод арганізуе Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Гэтым разам загалоўная тэма канферэнцыі была сфармулявана як “Беларуская літаратура і пачаткі дзяржаўнасці”.
26 мая 2017 г. адбыліся традыцыйныя Узвышаўскія чытанні, якія штогод арганізуе Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Гэтым разам канферэнцыя была прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння гісторыка, архівіста і пісьменніка Міхася Мялешкі (1892 – 1941) і прайшла ў не зусім звыклым месцы – мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Тамсама адкрылася і выстава “Міхась Мялешка. Жыццё дзеля будучыні”.
26 мая 2016 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХVI Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя юбілеям класікаў беларускай літаратуры: 140-годдзю з дня нараджэння Цёткі (сапр. Алаіза Пашкевіч; 1876 – 1916) і 130-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі (сапр. Самуіл Плаўнік; 1886 – 1941).
26 мая 2015 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХV Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння вядомых паэтаў Уладзіміра Дубоўкі (1900 – 1976) і Уладзіміра Жылкі (1900 – 1933).
26 мая 2014 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі чарговыя ХІV Узвышаўскія чытанні, тэма якіх была вызначана як “Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг. Час. Асобы. Творы”.
ХІI Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння Барыса Мікуліча. Мінск, 25 мая 2012 г.
26 мая 2011 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся ХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 85-годдзю з часу заснавання літаратурнага згуртавання “Узвышша”. У чытаннях прынялі ўдзел супрацоўнікі БДАМЛМ, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут культуры Беларусі”, газеты “Літаратура і мастацтва”. Прысутнічала таксама дачка паэта-ўзвышэнца Тодара Кляшторнага М. Т. Кляшторная.