Выстава “Танец сэрцам”, прысвечаная 50-годдзю Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму заслужанаму харэаграфічнаму ансамблю "Харошкі"

У 2024 годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" адзначае свой 50-гадовы юбілей. У рамках Года якасці Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу “Танец сэрцам”.

Беларускія танцы, будучы часткай сусветнай гісторыі, уносяць свой унікальны ўклад у сусветную культурную спадчыну.

“Харошкі” – гэта жывая легенда беларусаў, вядомы беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль, які знакаміты сваімі яркімі выступленнямі, жывой музыкай і аўтэнтычнымі касцюмамі. Танцы ў іх выкананні звычайна ўяўляюць сабой дынамічнае і энергічнае шэсце, у якім удзельнічае ўвесь калектыў. Праграмы ансамбля адлюстроўваюць багатую культурную спадчыну Беларусі і з'яўляюцца значнай часткай народных святаў, мерапрыемстваў і масавых гулянняў.

Калектыў быў створаны на базе самадзейнага ансамбля г.Магілёва “Вяснянка”. Сваю канцэртную дзейнасць пачаў з 1974 года пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі харэографамі Валянцінай Гаявой і Мікалаем Дудчанкам. Ужо ў 1975 годзе адбыліся першыя гастролі складу ў Даніі. У 1977 годзе “Харошкі” сталі лаўрэатам першай прэміі на Усесаюзным конкурсе, прысвечаным 60-годдзю Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, сярод прафесійных харэаграфічных калектываў.

Загадам Міністэрства культуры БССР ад 21 лістапада 1981 г. № 180 ансамбль “Харошкі” існуе як самастойнае творчае прадпрыемства і называецца Беларускі фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусі ад 15 красавіка 1999 г. № 531 Беларускаму дзяржаўнаму харэаграфічнаму ансамблю “Харошкі” прысвоена званне “заслужаны”.

Сцэнічнай пляцоўкай для “Харошак” стаў практычна ўвесь Савецкі Саюз – ад Калінінграда да Далёкага Усходу, ад Мурманска да Астрахані. Калектыў шмат гастраляваў па Сібіры і Казахстану, выступаў з канцэртамі ў Сярэдняй Азіі і на Каўказе. Вядомы і ў краінах Блізкага Усходу – Сірыі, Іардане, Афганістане, Лівіі, ААЭ, а таксама ў Індыі, Японіі і Кітаі. Ансамбль і сёння працягвае паспяхова гастраляваць за мяжой.

Акрамя харэаграфіі, варта звярнуць увагу на канцэртныя касцюмы “Харошак”. Яны не толькі надаюць выступленням аўтэнтычнасць і прыгажосць, але і з'яўляюцца важным элементам перадачы культурных традыцый і нацыянальнай ідэнтычнасці праз танец. Касцюмы калектыву з'яўляюцца ўвасабленнем гістарычных перыядаў, рэгіянальных асаблівасцяў і звычаяў.

Важна адзначыць, што кожны элемент вобраза часта нясе ў сабе пэўнае значэнне, адлюстроўваючы гістарычныя, сацыяльныя і нават рэлігійныя аспекты беларускай культуры. Так беларускія касцюмы становяцца неад'емнай часткай выступленняў ансамбля “Харошкі” і важным інструментам захавання і прасоўвання багатай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь праз танец.

Прапануем вам атрымаць асалоду ад падборкай касцюмаў Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”!

#беларусы_са_знакам_якасці

Спіс выкарастаных дакументаў:

  • BGAMLI_LA_408_1_207_0025
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0026
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0027
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0030
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0035
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0038
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0041
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0042
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0042а
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0043
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0044
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0046
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0049
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0050
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0052
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0055
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0056
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0057
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0059
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0060
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0061
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0064
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0065
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0068
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0070
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0074
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0077
  • BGAMLI_LA_408_1_207_0084
  • BGAMLI_LA_408_1_208_05
  • BGAMLI_LA_408_1_208_010
  • BGAMLI_LA_408_1_208_011
  • BGAMLI_LA_408_1_208_012
  • BGAMLI_LA_408_1_208_013
  • BGAMLI_LA_408_1_208_015
  • BGAMLI_LA_408_1_208_020
  • BGAMLI_LA_408_1_209_01
  • BGAMLI_LA_408_1_209_02
  • BGAMLI_LA_408_1_209_09
  • BGAMLI_LA_408_1_209_013
  • BGAMLI_LA_408_1_209_014
  • BGAMLI_LA_408_1_209_016
  • BGAMLI_LA_408_1_209_017
  • BGAMLI_LA_408_1_209_019
  • BGAMLI_LA_408_1_209_020
  • BGAMLI_LA_408_1_209_030
  • BGAMLI_LA_408_1_209_042
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” нумара “Дрыготка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” нумара “Дрыготка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” нумара “Дрыготка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” нумара “Валачобнікі”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” нумара “Валачобнікі”
Эскіз касцюма ансамбля да нумара “Лявоніха”
Эскіз касцюма да праграмы “Фальклор” да нумара “Мітусь”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” нумара “Вяснянка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” нумара “Вяснянка”
Эскіз касцюма да кампазіцыі “Купалле”
Эскіз касцюма да кампазіцыі “Купалле”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларуская зіма” кампазіцыі “Каляда”

Эскіз касцюма да кампазіцыі “Каханачка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Вясновыя скокі”
Эскіз касцюма да праграмы “Фальклор” кампазіцыі “Віцебская полька”
Эскіз касцюма да праграмы “Фальклор” кампазіцыі “Віцебская полька”
Эскіз касцюма да праграмы “Фальклор” кампазіцыі “Віцебская полька”
Эскіз касцюма да праграмы “Лясная легенда” кампазіцыі “Палёт над часам”
Эскіз касцюма аркестра
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Жытні раманс”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Мядуначка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Мядуначка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Мядуначка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Мядуначка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Народнае гулянне”
Эскіз касцюма да кампазіцыі “Гімн сонца”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” для аркестра
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” для аркестра
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Вясновыя скокі”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Любачка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Мядуначка”
Эскіз касцюма да праграмы “Беларусы” кампазіцыі “Мядуначка
Эскіз касцюма да кампазіцыі “Гімн сонца”
Эскіз касцюма да кампазіцыі “Гімн сонца”
Эскіз касцюма да кампазіцыі “Гімн сонца”
Эскіз касцюма да кампазіцыі “Ходзіць пава”
Эскіз касцюма да праграмы “Фальклор” да нумара “Мітусь”