Культурны аглядальнік Аляксандр Мацяс у характэрнай для яго творчай манеры звярнуў увагу на надзвычай спрыяльнае для наведвальнікаў і фондаўтваральнікаў месцазнаходжанне архіва-музея на вуліцы Кірыла і Мяфодзія ў самым цэнтры сталіцы, інтрыгуючы факт закрыцця часткі асабістага фонда Янкі Брыля, але ў той жа час раскрыў перад гледачамі асноўныя факты гісторыі БДАМЛМ, напаўнення яго фондаў, асаблівасцей функцыянавання і, канешне ж, павіншаваў установу і яе работнікаў са святам. За манерай інтрыгаваць і зацікаўліваць гледача незразумела завёрнутымі фразамі стаяць гады актыўнага супрацоўніцтва АНТ і БДАМЛМ на ніве захавання і папулярызацыі здабыткаў беларускай культуры.
З рэпартажам Аляксандра Мацяса на тэлеканале АНТ можна пазнаёміцца па спасылцы: https://ont.by/news/mesto-gde-obitayut-muzy-65-let-nazad-osnovan-edinstvennyj-v-belarusi-arhiv-muzej-literatury-i-iskusstva