06.06.2025

Акцыя “Архівы-школе” ў БДАМЛМ для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа № 77 г. Мінска”

5 чэрвеня 2025 года у рамках акцыі “Архівы – школе” навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №77 г. Мінска” пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Наведванне архіва-музея стала не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.

 

Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля пазнаёміла школьнікаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва. Экскурсанты даведаліся аб каштоўных калекцыях дакументаў, асабістых лістах і дзённіках знакамітых пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ.  

У чытальнай зале архіва-музея вучні змаглі азнаёміцца з выставамі “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і “Кожная роля – галоўная”, прысвечанай 120-годдзю актрысы, народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты.

Пасля экскурсіі школьнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі падзяку супрацоўнікам БДАМЛМ.