Архіў-музей прадстаўляе дакументы з фондаў Васіля Віткі (Цімохі Васільевіча Крысько) – выбітнага паэта, празаіка, драматурга, крытыка, педагога, у 1957 – 1974 гг. галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, паэтычны талент якога асабліва выявіўся ў твopax для дзяцeй.
Дакументы В.Віткі паступілі ў БДАМЛМ 19 снежня 1997 г. ад дачкі Н.Ц.Гаўрылавец. Гэта фотаздымкі, рукапісы, запісныя кніжкі, лісты да В.Віткі, матэрыалы да біяграфіі, кнігі з бібліятэкі В.Віткі, у тым ліку з дароўнымі надпісамі.