16.01.2026

Экскурсія ў БДАМЛМ для ўдзельнікаў сацыяльна-асветніцкага праекта “Акадэмія “трэцяга узросту”

15 студзеня 2026 года у рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія для ўдзельнікаў сацыяльна-асветніцкага праекта  “Акадэмія “трэцяга узросту”.

 

Падчас экскурсіі вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон распавяла  пра гісторыю стварэння архіва-музея, пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы ў нашы дні, асаблівасцямі камплектавання фондаў і крапатлівай працы па рэстаўрацыі дакументаў.

Госці архіва пазнаёміліся з літаратурна-дакументальнай выставай “Рыцар чалавечага духу”, прысвечанай 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча, якая экспануецца ў чытальнай зале. Куратар выставы прадставіла экспануемыя дакументы: рукапісы вершаў, аповесцяў, раманаў і п’ес Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягнулі малюнкі самога пісьменніка, таксама шаржы, экслібрысы, макеты вокладак кніг, зробленыя беларускімі мастакамі.

Удзельнікі экскурсіі адзначылі асаблівую атмасферу архіва, дзе гісторыя ажывае ў дакументах і выказалі словы падзякі архівістам БДАМЛМ.