Вайна прайшла скрозь іх сэрцы. Памяць аб Другой сусветнай вайне ў творах беларускіх дзеячаў літаратуры і мастацтва, яе ўдзельнікаў

Вядомаму паэту-асветніку Генрыху Гейнэ прыпісваюць фразу пра тое, што, калі свет расколваецца, створаная рана праходзіць праз сэрца паэта.

Другая сусветная вайна стала той гістарычнай падзеяй, што заставіла незагоеную рану на сэрцы ўсяго беларускага народа. Кожны ўдзельнік вайны мог бы выказаць гэта па-свойму. Голасам сацыяльнай памяці нашага грамадства сталі творчыя асобы, у тым ліку тыя, хто прымаў непасрэдны ўдзел у ваенных падзеях, ваяваў у партызанскіх атрадах або на фронце, наведваў перадавую. Іх галасы - не проста сведчанне часу, але і адлюстраванне думак і пачуццяў пакаленняў, што прайшлі праз ваенныя выпрабаванні. Яны дазваляюць зразумець, чым была вайна для людзей той пары, настроі на розных этапах ваенных падзей, а таксама тое, як памяць пра ваенныя гады ўздзейнічала на людзей у будучым.

Першым сведкам з'яўляецца заходнебеларускі паэт Міхась Васілёк (1905 – 1960). Для яго, як і іншых жыхароў Заходняй Беларусі, вайна пачалася 1 верасня 1939 г. Прызваны ў польскае войска, ён трапіў у нямецкі палон, адкуль вярнуўся толькі ў 1941 г. напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Яго вершы з палону адлюстроўваюць жорсткую рэчаіснасць, але ў той жа час - надзею на вяртанне. Фотаздымак з фонда 2 БДАМЛМ дэманструе аблічча 36-гадовага паэта пасля палону. Найбольш эмацыйным сведчаннем пачатку Вяликай Айчыннай паправу з'яўляецца паэма "Сцяг брыгады" Аркадзя Куляшова (1914 – 1978), за якую ў 1946 г. ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. Паэма часткова адлюстроўвае рэчаісныя ўражанні А. Куляшова падчас эвакуацыі з Мінска. Сведчанні Мікалая Лобана (1911 – 1984) і Антона Алешкі (1913 – 1971) цікавы тым, што зафіксаваны ў іх франтавых дзённіках, захоўваемых у БДАМЛМ.

Дзеяч кінамастацтва Мікола Садковіч (1907 – 1968) і знакамітая оперная спявачка Ларыса Александроўская (1904 – 1980) не прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, аднак наведвалі лінію фронта ў сувязі з выкананнем прафесійных абавязкаў. М.Садковіч трымаў у руках кінакамеру. Л.Александроўская спявала для салдат і партызан. Па словах спявачкі: "Мы ў дні вайны бывалі ўсюду разам". Іх дзейнасць падтрымлівала байцоў і ў той жа час сведчыла пра тое, што культура Беларусі, якая ў 1941 - 1944 гг. знаходзілася пад акупацыяй, працягвала жыць і змагацца. Народныя пісьменнікі Іван Навуменка (1925 – 2006) і Васіль Быкаў (1924 – 2003), паэт і перакладчык Аляксей Зарыцкі (1911 – 1987) набылі сваю творчую папулярнасць ужо ў пасляваенны час, але вопыт іх ваеннай маладосці ў значнай ступені вызначыў іх будучы светапогляд. Памяць пра вайну ў іх творах - гэта ў першую чаргу памяць пра трагедыю, перасцярога для нашчадкаў.

Скульптар Сяргей Селіханаў (1917 – 1976) служыў у Чырвонай Арміі з першых дзён і да самога канца Вялікай Айчыннай. У яго творчасці вайна набыла канкрэтнае чалавечае аблічча. Вядома, што ён маляваў партрэты аднапалчан. У БДАМЛМ захоўваецца партрэт "Салдат у санбаце" (1945 г.). У пасляваенны перыяд тэма вайны стала асноўнай у яго творчасці. С. Селіханаў стаў адным з першых савецкіх скульптараў, хто поруч з героіка-эпічнымі кампазіцыямі, ствараў помнікі трагедыі і смутку. Адзін з яго найбольш значных унёскаў у асэнсаванні разбуральнага подыху вайны для чалавецтва - помнікі ахвярам Хатыні (1968), у тым ліку знакамітая скульптура "Непакораны чалавек".

Віртуальная выстава "Вайна прайшла скрозь іх сэрцы. Памяць аб Другой сусветнай вайне ў творах беларускіх дзеячаў літаратуры і мастацтва, яе ўдзельнікаў"