Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва паўдзельнічалі ў адкрыцці персанальнай выставы Аляксея Шышко “Чатыры асобы”, якое адбылося 19 ліпеня 2023 г. у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (партнёр БДАМЛМ па шэрагу праектаў). Акварэльныя замалёўкі, сучасныя архітэктурныя праекты і дызайнерскія прапановы мастака, а таксама яго маляўнічыя фотакарціны, прадстаўленыя на выставе, натхнялі калег і жывілі стваральнай энергіяй.

19 ліпеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася сустрэча са сваякамі (унучкамі і праўнучкай) вядомага музыказнаўца, музычнага крытыка Ізідара Герасімавіча Нісневіча (фонд № 236). Яны перадалі дакументы свайго знакамітага продка, сярод якіх асаблівую цікавасць выклікаюць біяграфічныя матэрыялы, фатаграфіі індывідуальныя і з роднымі.

13 ліпеня 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся агульны сход працоўнага калектыву, на якім была разгледжана Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 196 ад 28 чэрвеня 2023 г., абмеркаваны падзеі ў краіне за мінулы тыдзень, пытанні арганізацыі і правядзення выстаў па дакументах архіва-музея.

3 ліпеня 2023 г., да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ксенія Цынкевіч узяла ўдзел у радыёперадачы “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з тэмай “Беларуская культура ва ўмовах сучаснай глабалізацыі: роля традыцый і фальклору ў выхаванні падрастаючага пакалення”.

Старонка 71 з 200