19.02.2024

Падзяка Лідскага гісторыка-мастацкага музея

19 лютага 2024 года ў адрас Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва накіравана Падзяка Лідскага гісторыка-мастацкага музея за актыўны ўдзел у арганізацыі сумеснай выставы “У дом твой сцежка прывяла сама…”, прымеркаванай да 110-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая.