- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

29 ліпеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка наведалі выставу нашага фондаўтваральніка, фотамастака, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў Юрыя Сяргеевіча Іванова.
25 ліпеня 2025 года другая група прадстаўнікоў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска” наведала выставу “Кожная роля – галоўная”, прысвечаную 120-годзю народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты.
18 ліпеня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) з рабочым візітам наведаў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка і намеснік міністра юстыцыі А.М.Кот у суправаджэнні дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава.
Оперная спявачка, народная артыстка БССР
Оперная спявачка, народная артыстка БССР, народная артыстка СССР
15 ліпеня 2025 года, у рамках правядзення Дзён г. Санкт-Пецярбурга ў г. Мінску, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі прадстаўнікі дэлегацыі Санкт-Пецярбурга — начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, праектнай і арганізацыйнай работы Архіўнага камітэта Санкт-Пецярбурга Наталля Генадзьеўна Міраненка і дырэктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай казённай установы “Лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў дзяржаўных архіўных устаноў Санкт-Пецярбурга” Вольга Мікалаеўна Пейба — у суправаджэнні намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксея Яўгенавіча Цвяткова.
12 ліпеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…», арганізаваным Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Маладзечанскім райвыканкамам і Саюзам пісьменнікаў Беларусі ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка».
10–11 ліпеня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка сумесна з прадстаўнікамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і кіраўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў (далей — РАУ) прыняла ўдзел у навучальным зборы па арганізацыі работы па ахове працы і пажарнай бяспекі, арганізаваным галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама ў Доме прафсаюзаў г. Гомеля.
10 ліпеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) правялі экскурсію для групы наведвальнікаў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска” па выставе “Кожная роля – галоўная”, прысвечанай 120-годзю народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты.
Тэлеканал «Беларусь 3» сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадставіў дакументальны праект «Старонкі ваенных дзённікаў», прымеркаваны да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. Ён складаецца з некалькіх серый, пабудаваных на аснове “Запісак партызана” Пятра Валкадаева, дзённікаў Мікалая Лобана і Антона Алешкі.
У свет выйшаў новы дакументальны фільм таленавітага беларускага рэжысёра Юрыя Цімафеева «Захавальнікі часу», прысвечаны 65-годдзю з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей - БДАМЛМ). Ён здымаўся у красавіку–маі 2025 года па замове тэлеканала “Беларусь 3” Белтэлерадыёкампаніі.
Фільм “Захавальнікі часу”, створаны рэжысёрам Ю.Цімафеевым да 65-годдзя архіва-музея і апавядае пра яго гісторыю, паўседзённую працу і ўнёсак у захаванне і далейшае развіццё беларускай культуры