Вязынка – радзіма Янкі Купалы, першага народнага паэта Беларусі. Свята паэзіі ў мемарыяльным запаведніку мае традыцыйны характар і ладзіцца штогод. У гэтым годзе святочная праграма ўключала выступленні вядомых беларускіх пісьменнікаў і журналістаў, музычных калектываў, запрошаных Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, фальклорных калектываў Маладзечанскага района, былі арганізаваны майстар-класы для прыхільнікаў народнай творчасці.
Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка народнага паэта і азнаёміліся з экспазіцыяй музея мемарыяльнага запаведніка. Яна ўключае выявы дакументаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў архіве-музее. Наведванне свята «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…» накіравана на ўзмацненне традыцыйных сувязей БДАМЛМ з літаратурнымі музеямі Беларусі, а таксама ўзаемадзеянне з пісьменнікамі, фондадаўцамі БДАМЛМ.