Жадаючых азнаёміцца з дакументамі знакамітай актрысы было настолькі многа, што работнікам БДАМЛМ давялося прымаць гэтую катэгорыю наведвальнікаў двойчы за апошні месяц. Цікавасць да выставы была падмацавана добрым веданнем аўдыторыяй рэпертуару Станюты ў тэатры і кіно, а таксама асабістым знаёмствам з ёй некаторых прысутных. Прыёмным сюрпрызам для архівістаў быў расповяд адной з наведвальніц пра колішняе гасцяванне ў кватэры Стэфаніі Міхайлаўны клуба “Беларуская хатка”. Жанчына была ўдзельніцай той сустрэчы, падзялілася з архівістамі і прысутнымі сваім досведам і ўспамінамі пра вялікую актрысу, а таксама паабяцала прынесці ў архіў фотаздымкі , на якіх зафіксавана названая падзея.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот