Для гасцей вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Наталля Аляксандраўна Мізон правяла экскурсію па дзейных выставах, прысвечаных юбілеям народнага паэта Беларусі П.У.Броўкі і народнай артысткі СССР і БССР С.М.Станюты. Прадстаўнікі дэлегацыі цікавіліся асаблівасцямі работы па камплектаванні, навуковым апісанні і папулярызацыі дакументаў дзеячаў літаратуры і мастацтва, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ.
У час перагавораў з дырэктарам архіва-музея Аленай Аляксандраўнай Макаранка былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва БДАМЛМ з архівамі Санкт-Пецярбурга. Абыўся абмен каталогамі і даведнікамі па архівах Санкт-Пецярбурга і БДАМЛМ.
У рамках прыёму гасцей архіў-музей падрыхтаваў падарунак — экскурсію ў Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага, дзе можна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю выдатнага беларускага мастака, а таксама пагрузіцца ў гісторыю і культуру Беларусі.
БДАМЛМ спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва з архівамі Санкт-Пецярбурга.