У 1901 г. (па рэкамендацыі рэгента) быў накіраваны на трохгадовыя курсы па падрыхтоўцы рэгентаў пры Імператарскай Прыдворнай пеўчай капэле, дзе вывучаў музычна-тэарэтычныя прадметы (гармонію і контрапункт) у А.К.Лядава, наведваў рэгенцкі курс М.А.Сакалова. Адначасова быў залічаны ў школу прапаршчыкаў. З 1904 г. да 1909 г. радавым салдатам адбываў вайсковую павіннасць. З 1909 г. да 1911 г. зарабляў прыватнымі ўрокамі, спяваў у рэстаранах і царкоўным хоры. Страціў усіх родных: маці, 8 братоў і сясцёр. У 1911 г. паступіў у Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю (цяпер – Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А.Рымскага-Корсакава) на кампазітарскі курс А.К.Лядава, але хутка пакінуў яе, бо не меў сродкаў плаціць за навучанне. Уладкаваўся альтыстам у першакласны сімфанічны аркестр Паўлаўска (цяпер тэрыторыя Пушкінскага раёна Санкт-Пецярбурга), дзе дырыжорам працаваў кампазітар і дырэктар Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі А.К.Глазуноў. Пры падтрымцы апошняга зноў паступіў (з правам бясплатнага навучання) на кампазітарскае аддзяленне кансерваторыі Санкт-Пецярбурга.
У 1914 г. быў мабілізаваны на фронт. Дэмабілізаваўся ў Гомелі, дзе ў 1918–1919 гг. удзельнічаў у заснаванні музычнай школы, Народнай кансерваторыі (у 1920 г. ператворана ў Дзяржаўную музычную школу 1-й і 2-й ступені, у 1921 – у Дзяржаўны музычны тэхнікум), працаваў у гарадскім сімфанічным аркестры, загадваў музычнай секцыяй гарадскога аддзела народнай адукацыі, кіраваў самадзейнымі харавымі калектывамі. У 1934 г. пераехаў у Мінск, дзе працаваў артыстам аркестра радыёкамітэта. У 1938 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання.
28 чэрвеня 1941 г. пры спробе пакінуць Мінск разам з жонкай (В.І.Фалькоўскай) быў абстраляны нямецкім дэсантам. Жонка загінула, ён, паранены, вярнуўся дамоў, жыў у цешчы (медсястры Н.М.Фалькоўскай). У 1943 г. пабраўся шлюбам з К.Я.Ваўчок. У выніку няўдалай аперацыі па адпраўцы кампазітара з горада да партызан быў схоплены і расстраляны сувязны партызанскага атрада, за што ў чэрвені 1944 г. Ваенным трыбуналам Беларусі А.Я.Туранкоў быў асуджаны на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (3 кастрычніка 1955 г. ён быў амністыраваны, 21 кастрычніка 1959 г. – рэабілітаваны). У 1954 г. вярнуўся ў Мінск, дзе працягваў займацца творчай дзейнасцю.
У 1901 г. былі напісаны першыя музычныя творы А.Я.Туранкова, у 1916 г. надрукаваны хор “Узник” (“Слушай”) і некалькі рамансаў, у 1923 г. – цыкл песень “Кавачи”, “Песня кузницы”, “Рабочий дворец” і інш. Найбольш вядомымі творамі кампазітара з’яўляюцца: звыш 100 духоўных песнапенняў (да 1917 г.); беларуская сюіта ў 4-х частках (1933), оперы “Кветка шчасця” (1936–1939) і “Яснае світанне” (1958); музыка да фільмаў “Огненные годы” (“Беларусьфільм”, 1939), “Семья Януш” (“Беларусьфільм”, 1941) і інш.; два струнных квартэты (1953), рапсодыя для струннага квартэта (1953) і інш.
А.Я.Туранкоў – аўтар музыкі да драматычных спектакляў “Гута” Р.Кобеца (1930), “Партызаны” К.Крапівы (1938), “У стэпах Украіны” А.Карнейчука (1940) у БДТ-1 , “Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча (1954), “Людзі і д’яблы” К.Крапівы (1958) – у тэатры імя Я.Купалы, “Папараць-кветка” І.Козела (1957) – у ТЮГе і інш. Тэатральнай музыцы кампазітара ўласцівы паэтычнасць, лірызм, сувязь з нацыянальным фальклорам.
У 1932 г. А.Я.Туранкоў стаў членам Саюза кампазітараў БССР (у 1944 г. страціў членства і аднавіў яго ў 1955 г.).
У 1940 г. кампазітар быў узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і атрымаў званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР”.
А.Я.Туранкоў памёр 27 верасня 1958 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
1. А.Я.Туранкоў. 1940
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 337. Арк. 1-2.

2. К.Я.Туранкова (жонка). [1940]
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 338.

3. Песня «Узник» для змешанага 4-галоснага хору з ф-п. Словы І.Гольц-Мілера. Аўтограф. 1910
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 108. Арк. 1.

4. “Романсы А.Е.Туренкова” з дароўным надпісам А.Горыну. Петраград. 1917.
Б-ка, № 4490.

5. “Романсы А.Е.Туренкова” з дароўным надпісам Р.Пуксту. Петраград. 1917.
Б-ка, № 4494.

6. Ліст А.Я.Туранкова да жонкі К.Я.Туранковай. 9 сакавіка 1946
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 314. Арк. 26

7. Ліст А.Я.Туранкова да жонкі К.Я.Туранковай. 1 верасня 1946
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 314. Арк. 58

8. Песня “Радзіме” для змешанага хору а сареllа. Словы П.Броўкі. Аўтограф. [1946-1954]
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 143. Арк. 1.

9. “Пяць песень на словы М.Багдановіча” для хору а сареllа. Аўтограф. 14-16 ліпеня 1946
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 120. Арк. 1.

10. Уверцюра да спектакля “Отелло”. Клавір. Аўтограф. 29 сакавіка 1947
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 20. Арк. 1.

11. Музыка да спектакля “Пінская шляхта”. Клавір. Рукапіс. 1954
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 28. Арк. 1.

12. Даведка Вярхоўнага суда БССР аб адмене прыгавора за адсутнасцю склада злачынства. 29 кастрычніка 1959
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 324. Арк. 1.

13. Асабовая картка члена Саюза савецкіх кампазітараў СССР. 1955
Ф. 119. Воп. 2. Спр. 19. Арк. 4-5.

14. Аўтабіяграфія А.Я.Туранкова. 1955
Ф. 119. Воп. 2. Спр. 19. Арк. 7.

15. “Яснае світанне”. Опера ў 4-х актах, 8 карцінах. Лібрэта А.М.Бачылы. Акт 1. Клавір. Аўтограф. 1957
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 13. Арк. 1.

16. Праграма оперы “Яснае світанне”. 1964
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 340. Арк. 37.

17. “Папараць - кветка”. Музыка да спектакля ТЮГа. Клавір. Аўтограф. [1956-1957]
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 29. Арк. 2.

18. Характарыстыка Старшыні Праўлення Саюза кампазітараў БССР Я.К.Цікоцкага на А.Я.Туранкова. 07.12.19159.
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 336. Арк. 1-3.

19. Артыкул Р.І.Шырмы пра А.Я.Туранкова са зборніка “Избранные хоры”, выдадзенага ў 1972 г. у Маскве.
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 332. Арк. 6.

20. Уверцюра да оперы “Кветка шчасця” (“На Купалле”). Опера ў 3-х актах. 1-ы варыянт. Клавір. Аўтограф. 1943
Ф. 206. Воп. 1. Спр. 7. Арк. 3, 3 адв.


